Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У адной з буйнейшых ІТ-кампаній Беларусі PandaDoc прайшоў вобшук

02.09.2020 17:22
Прадстаўнікі Камітэту Дзяржкантролю зачынілі супрацоўнікаў у офісе і забаранілі карыстацца тэлефонамі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/CC7

У адной з буйнейшых ІТ-кампаній Беларусі PandaDoc прайшоў вобшук. Прадстаўнікі Камітэту Дзяржкантролю зачынілі супрацоўнікаў у офісе і забаранілі карыстацца тэлефонамі. Яны патрабавалі разблакаваць камп'ютары – у іншым выпадку пагражалі іх канфіскаваць. З офіса нікога не выпускалі, сказаў сузаснавальнік кампаніі Мікіта Мікада.

-У дамах некаторых супрацоўнікаў сёння быў вобшук. Некаторых забралі, іх месцазнаходжанне невядомае. Поўнасцю зразумела, што гэта палітычныя рэпрэсіі. Шукаць у нашым мінскім офісе няма чаго, таму што мы – сумленная ІТ-кампанія, і таму ўсё, што адбываецца, гэта палітычныя рэпрэсіі.

Мікіта Мікада адразу пасля пачатку пратэстаў у Беларусі заснаваў фонд для фінансавай падтрымкі сілавікоў, якія вырашацца пакінуць службу. Да фонду далучыліся таксама іншыя ІТ-прадпрыемства. Працаўнікі Мінскага парку высокіх тэхналогій штодзённа падчас перапынку на абед выходзяць пратэставаць супраць рэпрэсій рэжыму.

аев

здымак мае ілюстрацыйны характар