Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску прыхільнікі Лукашэнкі пікетуюць пасольства Польшчы

02.09.2020 17:58
На акцыі таксама прысутнічаў чалавек, які трымаў плакат з патрабаваннем спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі.
У Мінску прыхільнікі Лукашэнкі пікетуюць пасольства Польшчыфота: t.me/motolkohelp

У Мінску ля пасольства Польшчы праходзіць мітынг прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі. Блогера NEXTA прысутныя прапануюць зрабіць прэзідэнтам Польшчы. Таксама яны ўпэўненыя, што хтосці прэтэндуе на «іх любімую», паведамляе «Еўрарадыё».

На акцыі таксама прысутнічаў чалавек, які трымаў плакат з патрабаваннем спыніць умяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі. У сацсетках пра яго ўжо жартуюць, што ён памыліўся пасольствам. Такі самы плакат можна было пабачыць 31 жніўня на падобным пратэсце каля амбасады Літвы. Тады пратэст пад чырвона-зялёнымі сцягамі, па словах яго ўдзельнікаў, стаў рэакцыяй на ўвядзенне прыбалтыйскімі краінамі персанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і яшчэ 29 службовых асоб.

вс