Святлана Ціханоўская намінаваная да праваабарончай прэміі Еўрапарламента імя Андрэя Сахарава. Кандыдатуру Ціханоўскай высунуў еўрадэпутат ад Польшчы Яцэк Сарыюш-Вольскі.
«Сёння Святлана Ціханоўская – лідар мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека (...). Яна стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», – гаворыцца ў каментары прэміі.
Прэмія імя Андрэя Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе. Імя лаўрэата прэміі становіцца вядомым штогод у кастрычніку, уручаецца ўзнагарода ў снежні.
У 2006 годзе яе лаўрэатам стаў Аляксандр Мілінкевіч.
вс