Сярод патрабаванняў, які вылучыў калектыў Гродзенскага мясакамбіната – выкананне заканадаўства Беларусі, прызнанне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі і правядзенне новых адкрытых выбараў.
А таксама адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай і кіраўніка МУС Юрыя Караева. Рабочыя патрабуюць спыніць насілле ў адносінах да мірных пратэстоўцаў і правесці расследаванні па ўсіх выпадках незаконнага затрымання і збіцця людзей.
Вось што сказала на гэты конт работніца мясакамбіната Алена.
- Мы не ведаем, што будзе далей, хаця разумеем – мёдам намазана не будзе. Але патрэбныя перамены, павінна быць змяняемасць улады. Павінен пайсці нармальны здаровы працэс.
Рабочыя папярэджваюць, што калі іх патрабаванні ў кароткі тэрмін не будуць выкананыя, яны пакідаюць за сабой права на страйк.
Алесь Завіноўскі, Гродна