Святары Мінскай архідыяцэзіі збіраюцца сёння ўвечары, каб памаліцца за вяртанне на радзіму кіраўніка беларускіх католікаў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Нагадваем, 31 жніўня мітрапаліта, які мае беларускае грамадзянства, не ўпусцілі ў Беларусь з Польшчы.
У інтэрв’ю Польскаму радыё біскуп Юрый Касабудскі паведаміў, што ў каталіцкіх касцёлах у Беларусі вернікі моляцца за вяртанне арцыбіскупа Кандрусевіча ў краіну.
- Я накіраваў ліст святаром, кансекраваным асобам і вернікам нашай архідыяцэзіі з просьбай маліцца за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, за нашую краіну Беларусь, якая апынуляся ў гэтай складанай сітуацыі і за Каталіцкі касцёл у Беларусі.
Беларускія каментатары лічаць, што забарона на ўезд у Беларусь кіраўніку Каталіцкага касцёла, гэта рашэнне самога Аляксандра Лукашэнкі, які баіцца аўтарытэту арцыбіскупа. Нагадваем, Тадэвуш Кандрусевіч шматразова заахвочваў беларускія ўлады да дыялогу з грамадствам і асуджаў прымяненне сілы супраць мірных дэманстрантаў.
уп/аз