Супраць Лідзіі Уласавай, сябры Каардынацыйнай рады, вядзецца крымінальная справа па ўхіленні ад аплаты падаткаў. Разам з ёй па справе праходзіць яе сын Барыс (заснавальнік турыстычнай кампаніі «Мерлінтур»). Сума шкоды складае каля 615 тысяч беларускіх рублёў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі - інфармуе tut.by.
Сёння зноў будуць судзіць Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага, якім паводле ранейшых прысудаў сёння скончыўся 10-днёвы арышт. Вольга Кавалькова падчас размовы з адвакатам расказала пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна:
- Гэта проста катаванні, што адбываецца са мной. Я некалькі дзён не спала нармальна, сёння ўначы я спала толькі адну гадзіну. Мне моцна баліць жывот зараз, я не магу сядзець. Я маю патрэбу ў медычнай дапамозе, - перадае тэлеграм-канал Радыё Свабода.
Кавалькову павінны былі адпусціць з арышту а 11:12, аднак, яна і Сяргей Дылеўскі надалей застаюцца за кратамі. Яе абвінавачваюць ва «ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу» 23 жніўня. Паводле матэрыялаў справы, яна выступала на пляцоўцы ля гатэлю «Планета» «з выкарыстаннем гукаўзмацняльнай апаратуры». У якасьці доказаў у матэрыялах справы выкарыстаныя скрыншоты з парталу Tut. by і сайту газеты «Новы час».
абноўлена: Вольгу Кавальковую прысудзілі да дадатковых 15 сутак арышту.
аев