У Гомлі пад вечар 4 верасьня зьнікла журналістка Ларыса Шчыракова. Трэцяга верасня яе пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання — па невядомай прычыне, піша Радыё Свабода.
4 верасня ў Гомлі меўся быць суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай, якую затрымала міліцыя. Трэцяга верасня Шчыракова знікла, і пад вечар калегі даведаліся, што з невядомай прычыны яна ў ізалятары часовага ўтрымання. Шчыракова адна выхоўвае 13-гадовага сына.
Сёння ў судзе Гомельскага раёну меўся адбыцца суд. Стала вядома, што Шчыракову абвінавачваюць па артыкуле за несанкцыянаванае мерапрыемства. Калегі і сябры да 16.00 стаялі ў судзе, каб дачакацца паседжання.
А 16-й гадзіне памочнік старшыні суду абвясьціла, што паседжанне будзе выязное, у будынку аддзелу ўнутраных спраў Гомельскага раёну. Сябры і калегі Шчыраковай паехалі туды. У будынак нікога не пусцілі. Міліцыянт заявіў, што журналістка тут і яе хутка будуць судзіць. Але каля 18.00 міліцыянт выйшаў да будынку і заявіў, што ня ведае, дзе Шчыракова, і што цяпер яе ў будынку аддзелу міліцыі няма. Дзе яна — невядома. Ад маці журналісткі стала вядома, што няма і яе аўтамабіля, а дома сядзіць замкнуты яе сабака — ключоў ад жытла няма ні ў кога, апроч журналісткі.
Паводле адміністрацыйнага заканадаўства маці, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, не падлягаюць адміністрацыйнаму арышту.
эж