Сёння а 14 пройдзе чарговы штонядзельны марш у Мінску і іншых гарадах Беларусі. Гэтым разам пад назвай «Марш Адзінства». На мінулым тыдні «Марш міру і незалежнасці» прыцягнуў больш за 200 тысяч удзельнікаў. Прыйсці на сённяшнюю акцыю заклікала і Святлан Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца ў Літве:
Марш Адзінства пройдзе па праспекце Незалежнасці. Як інфармуе тэлеграм-канал «Баста!»: «Бярэм з сабой партрэты вашых затрыманых сяброў і блізкіх, плакаты ў падтрымку студэнтаў, журналістаў і каталікоў. Не забываем пра палітвязняў».
аев