Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Жыхары Мінску вядуць змаганне з уладамі за бел-чырвона-белыя сцягі

05.09.2020 20:00
Найвастрэйшая барацьба адбываецца ў жылым комплекс «Каскад», куды здымаць сцягі прыязджала кіраўніцтва раёну. 
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

Учора здымаць сцягі, што вывешваюць жыхары прыехаў асабіста кіраўнік Фрунзенскага раёну Сяргей Шкруднеў.
Улады прыгналі машына з пажарнай лесвіцай, каб зняць сцягі, што мясцовыя жыхары павесілі на тросы паміж дамамі. Людзі перагарадзілі дарогу і не давалі пажарнікам заехаць.

У жылы комплекс «Каскад» прыехалі сілавікі, каб разблакаваць праезд для машыны МНС, пры дапамозе якой хочуць зняць вялікі нацыянальны сцяг.

Нягледзячы на вялізарны сілавы рэсурс, адміністрацыя не змагла зняць сцяг. Пакуль супрацоўнікі МНС падымаліся на пад'ёмніку, жыхары хутка зацягнулі яго ў кватэру.

юл