Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Платформа «Голас» прапануе палічыць удзельнікаў нядзельных пратэстаў

06.09.2020 09:46
Мэта новага праекта – паказаць рэальны маштаб пратэсту ў Беларусі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne geralt /pixabay.com/CC0 Public Domain

Платформа «Голас» прапануе палічыць удзельнікаў нядзельных пратэстаў. Для гэтага стваральнікі ініцыятывы распрацавалі новы спэцпраект – #ягуляю, паведамляе «Еўрарадыё».

– Каб пратэстоўца палічылі, яму трэба ўсталяваць чат-бот «Голаса» у Viber або telegram. У дзень прагулкі даслаць боту каманду: /ягуляю. Гэта можна зрабіць да і падчас мітынгу ці пасля яго – калі раптам узнікнуць цяжкасці з інтэрнэтам. Каманда дзейнічае роўна суткі – падлікі будуць праводзіцца па нядзелях. І яшчэ ў спецыяльныя дні, пра якія будзе паведамляцца асобна, – тлумачаць у «Голасе».

На сайце платформе з'явіцца лічыльнік, які пакажа, колькі людзей пратэставала ў гэты дзень. Мэта новага праекта – паказаць рэальны маштаб пратэсту ў Беларусі.

Сёння на платформе зарэгістравана больш за 1 200 000 чалавек. Рэгістрацыя зноў адкрыта.

вс