Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У чэрвені ўстаноўлены антырэкорд смяротнасці  за месяц – 13016 людзей

06.09.2020 13:21
Дзяржаўны інстытут не апублікаваў статыстыкі ў краіне, аднак быў вымушаны перадаць яе ў ААН.
Статыстыка смяротнасці за чэрвень за апошнія гадыкрыніца: Наша Ніва

У чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі. У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек. У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі. – такую інфармацыю перадае Наша Ніва.

Зыходзячы з гэтых лічбаў, смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў краіне.

Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.

Па афіцыйных звестках, станам на 30 чэрвеня ад Covid-19 у Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

аев