Платформа «Голас» лічыць людзей на нядзельных пратэстах. Дзеля гэтага створаны спецыяльны праект #ягуляю. Мэта – паказаць рэальны маштаб беларускага пратэсту. І падтрымаць усіх, хто выходзіць на мітынгі і выражае сваю пазіцыю.
Каб чалавека падлічылі, ён павінен паставіць чат-бот «Голаса» у Viber або telegram. У дзень прагулкі даць боту каманду #ягуляю. Каманда дзейнічае роўна суткі – падлік будзе весціся па нядзелях або ў спецыяльныя дні.
У акцыі могуць удзельнічаць усе беларусы, якія супраць сваволля ўладаў і якія гуляюць па Мінску або іншым горадзе, а нават на ўласным панадворку; хацелі б гуляць па вуліцы, але ходзяць па ўласнай кватэры. Форма пратэсту не мае значэння, важная пазіцыя. Гэта робіцца дзеля таго, каб паказаць рэальную карціну барацьбы за праўду і свабоду.
Паводле падлікаў праекту “Голас”, на марш адзінства ў Мінску выйшла больш за 119 тыс. чалавек. Менавіта столькі людзей зарэгістравалася ў чат-боце. Мабільны інтэрнэт у сталіцы не працаваў, аператар А1 паведаміў, што прапускная здольнасць была паніжана па загадзе дзяржаўных органаў.
нг