Падчас Маршу адзінства, які прайшоў у нядзелю ў многіх гарадах Беларусі, мелі месца брутальныя затрыманні мірных удзельнікаў дэманстрацыі. Людзей цягалі за валасы па асфальце, збівалі, ужывалі супраць іх слезацечны газ.
Рэжым дэманструе, што ён будзе змагацца да канца, таму неабходна думаць, якім чынам прымусіць яго пайсці на перамовы. Неабходна выйсці на вышэйшы, палітычны ўзровень, – адзначае беларускі метадолаг, заснавальнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій Уладзімір Мацкевіч.
- Простыя дэманстрацыі, вось гэтыя акцыі пратэсту, канешне, да перамогі не прывядуць. Патрэба выходзіць на палітычны ўзровень, узровень перамоваў: страйкі, дзеянні па адкліканні дэпутатаў, стварэнні камітэтаў мясцовага самакіравання, каб мы маглі паралізаваць дзеянні гэтага рэжыму і каб ён вымушаны быў пайсці на перамовы.
Учора ў Мінску быў затрыманы член Каардынацыйнага савета Андрэй Ягораў, а сёння іншага члена савета – Марыю Калеснікаву – схапілі невядомыя ў цэнтры сталіцы і завезлі ў невядомым напрамку.
нг