Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Марш адзінства прайшоў у нядзелю ў Віцебску

07.09.2020 08:00
Было некалькі затрыманняў, сілавікі ўжылі слезацечны газ.
Завяршэнне Маршу адзінства ў Віцебскуфота: Святаслаў Бруйко

Людзі вялікай калонай, колькасць якой вагаліся ад некалькіх сотняў да тысячы чалавек, прайшлі праз увесь цэнтр гораду. Падчас шэсця сілавікі дзейнічалі больш цвёрда, чым на мінулым тыдні. Яшчэ перад акцыяй быў затрыманы мужчына з бел-чырвона-белым сцягам, падчас маршу ўдзельнікам некалькі разоў заступалі дарогу супрацоўнікі міліцыі і АМАП. Сілавікі спрабавалі блакаваць людзей, але тыя прарывалі ланцужкі сілавікоў або перабягалі на другі бок дарогі.

Было некалькі затрыманняў, сілавікі ўжылі слезацечны газ. Аднак у кіраванні органаў унутраных спраў заявілі, што пратэстоўцы самі распылілі газ пры спробе затрымання невядомага, які «здзейсніў удар у вобласць галавы» супрацоўніку міліцыі. Паводле дадзеных кіравання ўнутраных спраў гораду Віцебска, падчас акцыі было затрымана каля 10 чалавек. Праводзіцца праверка.

Святаслаў Бруйко