Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За красавік-ліпень у Беларусі памерла на 5605 чалавек больш, чым у 2019 годзе

07.09.2020 15:06
Белстат паведаміў у ААН дадзеныя аб смяротнасці.
Эпідэмія каранавіруса PAP/EPA/SANJEEV GUPTA

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі ў 2020 годзе не апублікаваў статыстыку смяротнасці. Аднак перадаў гэтую інфармацыю ў Арганізацыю аб'яднаных нацый, якая і абвясціла дадзеныя, паведамляе Тэлеграф.

Паводле статыстыкі на сайце ААН, у чэрвені 2020 года рост смяротнасць у Беларусі перавысіў узровень мінулага чэрвеня на 3753 чалавекі. У траўні рост смяротнасці супраць траўня 2019 года склаў 1309 чалавек, а ў красавіку гэты паказчык склаў 543 чалавекі. Агульны рост за квартал 5605 выпадкаў смерці.

Лічбы за студзень-сакавік сумарна на 1188 выпадкаў смерці менш, чым у 2019 годзе. Але пры гэтым яны знаходзяцца ў рамках сярэднегадавой нормы. Аднак, дадзеныя смяротнасці ў траўні-чэрвені абсалютна ўнікальныя за ўвесь час, пачынаючы з 1980 года, калі на сайце ААН вядзецца адпаведная статыстыка.

У цэлым смяротнасць за красавік-чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Адзначым, што менавіта на гэты час у Беларусі прыпадае пік эпідэміі каранавіруса.

Па афіцыйных дадзеных, за ўвесь час у Беларусі памерлі 711 чалавек, у якіх была выяўлена каранавірусная інфекцыя. Аднак, афіцыйныя дадзеныя смяротнасці ад COVID-19 рэгулярна выклікалі крытыку, тым больш, што статыстыка смяротнасці ад яго і ад пнеўманій па асобных раёнах і бальніцам апынулася засакрэчаная.

ав