Старшыня польскага прафсаюзу «Салідарнасць» Пётр Дуда прыбыў у Беларусь па запрашэнні Беларускага Кангрэсу Дэмакратычных Прафсаюзаў. Сустрэча з лідарам кангрэсу Аляксандрам Ярашуком стала галоўным пунктам візіту.
Прэс-сакратар «Салідарнасці» Марэк Левандоўскі гаворыць, што размовы тычыліся магчымасці аказання дапамогі беларускім прафсаюзам:
-Мы ўжо шмат гадоў утрымліваем кантакты з БКДП. Ён, як і «Салідарнасць», з’яўляецца чальцом Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў. Гэта свабодны, не наменклатурны прафсаюз.
Марэк Левандоўскі дадаў, што абмяркоўвалася магчымасць дастаўкі ў Беларусь гуманітарнай дапамогі.
Пётр Дуда сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі польскай амбасады. Старшыня «Салідарнасці» сказаў Польскаму радыё, што прыехаў, каб падтрымаць незалежныя прафсаюзы Беларусі:
-Беларусы сёння хочуць жыць у сваёй дэмакратычнай і свабоднай краіне. Яны ні антырасійскія, ні праеўразвязаўскія. Яны хочуць гэтую краіну стварыць па-свойму.
Пётр Дуда, Аляксандар Ярашук і Артур Міхальскі ўсклалі кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага.
ав