Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вернікі маліліся за Беларусь

12.09.2020 05:54
У Мінску прайшоў агульнагарадскі Крыжовы шлях у інтэнцыі спынення пераследу Касцёла і вяртання арцыбіскупа Кандрусевіча.
Крыжовы шлях у Мінску на Залатой Горцыhttps://catholic.by/

Супольная малітва адбылася на тэрыторыі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску.

Святую Імшу цэлебраваў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

- Мы асаблівым чынам маліліся сёння аб хутчэйшым вяртанні нашага архіпастыра, які незаконна знаходзіцца на выгнанні. Мы маліліся за нашую Бацькаўшчыну – Беларусь, якая як і Хрыстос нясе сёння асаблівым чынам свой крыж.

На заканчэнне ў вечаровае неба Мінску ўзнёсся спеў «Магутны Божа» як выраз супольнай просьбы аб лепшай долі для Беларусі.

юл