Чатыры дэпутаты мясцовых саветаў далі згоду на справаздачны сход. Дэпутаты Нацсходу робяць усё, каб не прыняць гэтыя заявы: ідуць у адпачынак, блакуюць электронную пошту.
Актывісты нагадваюць, што негатыўная ацэнка дзейнасці дэпутата па матэрыялах яго справаздачы перад выбаршчыкамі з'яўляецца на сёння адзіным фармальна неаспрэчваемым повадам для яго адклікання.
Сярод удзельнікаў ініцыятывы гарадзенец Яўген Дудкін. Ён расказвае, што ініцыятыва адначасова ўзнікла ў розных гродненцаў, але яны абʼядналіся і пачалі працу разам:
-Ініцыятыва ў Гродне ўзнікла ад розных людзей, але ўсе яны хацелі паставіць дэпутатаў да адказнасці перад выбарцамі. Усе былі незадаволеныя іх рэакцыяй на насілле і гвалт, якія адбыліся пасля 9 жніўня. Мы незадаволеныя іх дзейнасцю ў парламенце, як людзей, якія маюць паўнамоцтвы рабіць запыты ў міністэрствы, ва ўрад.
Пад заявай аб адкліканні дэпутата трэба было сабраць 100 подпісаў, пад заявай аб справаздачы – 300 подпісаў. Такія падвойныя заявы складзеныя ва ўсе чатыры акругі Гродна.
Подпісы сабраныя, праведзеная інфармацыйная работа з людзьмі – гаворыць Яўген Дудкін:
-Аказалася, мала хто ведаў, што дэпутатаў можна адклікаць. Цікава таксама было тое, што людзі вельмі актыўна падпісваліся пасля выступлення дэпутатаў на плошчы Леніна. Яны выказвалі сваю прафесійную дзейнасць не ў парламенце, а падчас сваёй працы ў Гродне, як звычайныя супрацоўнікі тых установаў, ад якіх яны вылучаліся. А нас цікавіла адно: запыты ў Міністэрствы ўнутраных спраў, абароны аб гвалце. Другое пытанне – гэта даследаванне фальсіфікацый. Дэпутаты пра гэта прамаўчалі. Што вельмі абурыла людзей. У размове на плошчы выявілася некампетэнтнасць дэпутатаў. І гэта падштурхнула людзей да дзейнасці.
Яўген Дудкін кажа, што дэпутаты Нацсходу робяць усё, каб не прыняць гэтыя заявы: ідуць у адпачынак, раней сыходзяць з працы. На думку актывіста, дэпутаты баяцца грамадзян, бо, па-першае, ім няма чаго сказаць. Па-другое, яны не кампетэнтныя ў сваёй працы ў парламенце.
ав