Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За выходныя ў розных гарадах Беларусі былі затрыманыя 10 журналістаў

14.09.2020 15:23
Сілавікі затрымліваюць журналістаў нават у кавярні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/New Africa

За выходныя былі затрыманыя 10 журналістаў у розных гарадах Беларусі. У Мінску пяць журналістаў трапілі за краты і чакаюць суду. У тым ліку двое журналістаў затрымалі вечарам у кавярні 1067 на Раманоўскай Слабадзе.

"Не зразумела, чаму ў кавярню прыйшлі сілавікі", – кажа нам прэс-сакратар Беларускага аб'яднання журналістаў Барыс Гарэцкі:

- Магчыма нашых калег мэтанакіравана шукалі па горадзе па СІМ-картах і такім чынам іх вылічылі. Але адназначна можна сказаць што на журналістаў ідзе паляванне. У калег былі з сабой дакументы. Гэтыя дакументы зараз у Беларусі не даюць ніякай гарантыі, што іх не затрымаюць, не складуць пратаколы і што іх не будуць судзіць.

Затрыманыя журналісты правялі ноч на Акрэсціна. Адну журналістку ўжо звольнілі. 

На волю выйшлі сёння таксама  тэлевядоўцы Дзяніс Дудзінскі і Дзмітры Кахно. За кратамі яны знаходзіліся 11 дзён.

яс