Беларуская Служба

«У 1990-я кідалі кактэйлі Молатава на першыя паверхі дамоў»

16.09.2020 13:57
Лукашэнка правёў нараду з «палітычным актывам» краіны.
.
А. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным PAP/EPA/KREMLIN HANDOUT

Пра гэта піша БелТА. Яго ўдзельнікамі сталі вышэйшыя службовыя асобы, дэпутаты і сенатары, кіраўнікі і спецыялісты дзяржорганаў і арганізацый, прадстаўнікі мясцовай улады з кожнай з абласцей, работнікі адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаўных СМІ – амаль 300 чалавек.

Як заявіў кіраўнік дзяржавы, ён запрасіў іх на сустрэчу, каб азнаёміць з аператыўнай аналітычнай інфармацыяй, «якая дасць адказы на самыя вострыя пытанні сённяшняга дня і дапаможа лепш зарыентавацца ў палітычнай сітуацыі ўнутры і вакол Беларусі».

«Тое, што адбываецца сёння, не з'яўляецца чымсьці нечаканым ці новым для нас. Людзі старэйшыя памятаюць і не такое ў Беларусі, калі тысячы і тысячы людзей выходзілі ў 90-х на вуліцы, пераварочвалі машыны, палілі іх, кідалі кактэйлі Молатава на першыя паверхі тады яшчэ не цяперашніх буцікаў і крамаў, а ў вокны да звычайных людзей. Нібыта спантанная самаарганізацыя грамадства, выспяванне так званай рэвалюцыйнай сітуацыі, «нелегітымнасць выбараў» і да таго падобнае – усё гэта міфы. Іх спрэс разбівае глыбінны аналіз падзей, якія адбыліся задоўга да электаральнай кампаніі бягучага года», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

ав