Дэлегацыя Мінабароны РФ на чале з міністрам Сяргеем Шойгу прыбыла ў Мінск для абмеркавання пытанняў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва, паведамілі «Інтэрфаксу» ў Мінабароны Беларусі. Гаворыцца пра тое, што супольныя вучэнні беларускай і расійскай арміяў будуць праходзіць штогод. Расійскі міністр неаднаразова агучваў планы наднацыянальнага ваеннага супрацоўніцтва – гаворыць палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:
-Паміж дзвюма краінамі існуе ваеннае супрацоўніцтва, але такога супрацоўніцтва няма ў рамках Саюзная дзяржавы. І менавіта Шойгу неаднаразова ўздымаў пытанне стварэнне наднацыянальнай структуры ваеннага супрацоўніцтва.
Лукашэнка адзначыў, што ў Расіі і Беларусі могуць быць рознагалоссі па розных пытаннях, але толькі не па тэме абароны і бяспекі. «Мы ні ў каго не павінны пытацца, праводзіць ці не праводзіць у нас вучэнні. Мы праводзілі і будзем іх праводзіць», – паабяцаў ён.
ав