Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Латушка гатовы прадставіць пазіцыю Каардынацыйнай рады перад Дзярждумай Расіі

22.09.2020 09:01
Пра гэта былы беларускі дыпламат заявіў пасля пасяджэння камітэту Еўрапарламента па міжнародных справах у Бруселі.
Павел Латушкафота: Уладзімір Пац/Польскае радыё

Паводле Латушкі, вырашэнне крызісу ўнутры краіны залежыць у першую чаргу ад беларускага грамадства, але гэта цяжка зрабіць без партнёраў Беларусі – ЕЗ і РФ.

-Нашыя адносіны не сыходзяць з наступнага: мы не зацікаўлены сябраваць з ЕЗ супраць Расіі. Таксама як мы не зацікаўлены паглыбляць нашыя адносіны з РФ супраць Еўразвязу. Я б хацеў звярнуцца з прапановай да дэпутатаў расійскай Дзярждумы. Я гатовы выступіць таксама на паседжанні Камітэта па міжнародных справах Дзярждумы, каб прадставіць пазіцыю Каардынацыйнага савету.

На пасяджэнні камітэту Еўрапарламенту па міжнародных справах у Бруселі акрамя Паўла Латушкі выступілі Святлана Ціханоўская і Вольга Кавалькова.

ав