Паводле Латушкі, вырашэнне крызісу ўнутры краіны залежыць у першую чаргу ад беларускага грамадства, але гэта цяжка зрабіць без партнёраў Беларусі – ЕЗ і РФ.
-Нашыя адносіны не сыходзяць з наступнага: мы не зацікаўлены сябраваць з ЕЗ супраць Расіі. Таксама як мы не зацікаўлены паглыбляць нашыя адносіны з РФ супраць Еўразвязу. Я б хацеў звярнуцца з прапановай да дэпутатаў расійскай Дзярждумы. Я гатовы выступіць таксама на паседжанні Камітэта па міжнародных справах Дзярждумы, каб прадставіць пазіцыю Каардынацыйнага савету.
На пасяджэнні камітэту Еўрапарламенту па міжнародных справах у Бруселі акрамя Паўла Латушкі выступілі Святлана Ціханоўская і Вольга Кавалькова.
ав