Лідара страйкама «Беларуськалія» Анатоля Бокуна асудзілі на 25 сутак. Яго абвінавацілі ў «непадпарадкаванні» і «парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў», паведамляе «Наша Ніва». Учора шахцёры выйшлі падтрымаць свайго калегу Анатоля Кудзёлку, які адмовіўся падымацца з шахты ў знак пратэсту супраць сітуацыі ў краіне і ціску на стачкам.
Шахцёраў затрымалі, але пасля адпусцілі, пад вартай застаўся адзін Бокун. Некалькі дзён таму ён выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту.
вс