Сёння студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі выйшлі на «Марш смелых людзей» у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.
«Мы павінны паказаць, што нас нельга задушыць, выклікаючы на размовы і пагражаючы пратаколамі! Абыякавасць цісне, саджае і... забівае», – напісалі маладыя людзі перад акцыяй. «Час смелых, а не баязліўцаў! Жыве Беларусь!», – гаворыцца ў маніфесце студэнтаў.
Вядома як мінімум пра адно затрыманне: каля ВНУ супрацоўнікі АМАП схапілі студэнта другога курса Фёдара Юрэцкага, паведамляе Радыё «Свабода».
Таксама сёння акцыі пратэсту правялі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
вс