Нобелеўская лаўрэатка і член прэзідыума Каардынацыйнага савета Святлана Алексіевіч сёння раніцай паляцела ў Германію. Яе ад'езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнага савета, патлумачыла памочніца пісьменніцы Таццяна Цюрына. Паводле яе слоў, пісьменніца выехала па асабістых і літаратурных справах. У прыватнасці, у Швецыі ў яе запланаваная кніжная ярмарка, а ў Італіі ўручаць узнагароду. Пасля вырашэння ўсіх пытанняў Святлана Алексіевіч плануе вярнуцца на радзіму.
вс