Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія ВНУ змагацца з актыўнымі студэнтамі

29.09.2020 15:32
Студэнтам забараняюць пратэставаць, пачаліся таксама адлічэнні па палітычных матывах.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

Кіраўніцтва шэрагу беларускіх ВНУ выпусціла загад пра забарону незаконных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі вучэльняў.

Таксама студэнтам забараняюць карыстацца сцягамі і плакатамі, абяцаюць загрузіць іх па максімуму вучобай.

Найбольш актыўных студэнтаў пачалі адлічаць. Задзіночанне беларускіх студэнтаў  паведаміла пра першае палітычнае адлічэнне пасля выбараў.

Ідзецца пра студэнта БарДУ Глеба Лук’янцова, якога адлічылі 17 верасня пасля затрымання ў холе ўніверсітэту за спявання песняў у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.

Нягледзячы на ціск, студэнцкія пратэсты не сціхаюць. У аўторак навучэнцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі зладзілі пратэставую акцыю на прыступках ВНУ.

юл