Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Маладзечанцы Павал Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееў прызнаныя палітвязнямі

01.10.2020 07:18
Гэта яны адбівалі людзей ад ціхароў падчас легальнага пікету па зборы подпісаў у Маладзечне.
Павел Пяскоў і Уладзіслаў Еўсцігнееўфота: Праваабарончы цэнтр Вясна

Беларускае праваабарончая супольнасць патрабуе вызваліць іх з-пад варты. 

29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцігнееву па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціўленне супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 г. у г. Маладзечна. Павел Пяскоў асуджаны на тры гады і тры месяцы пазбаўлення волі, Уладзіслаў Еўсцігнееў – на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Праваабаронцы адзначаюць, што разгляд крымінальнай справы суправаджаўся працэсуальнымі адступленнямі ад прынцыпаў справядлівага суда, а прызначанае абодвум абвінавачаным пакаранне з'яўляецца празмерна жорсткім.

ав