Пра гэта распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».
Па словах Шведа, многія з гэтых спраў ужо на стадыі завяршэння папярэдняга расследавання, усе вінаватыя паўстануць перад судом. Ён таксама адзначыў, што адзначаецца «радыкалізацыя пратэстных настрояў».
- Сумесна з праваахоўнымі органамі цяпер прымаюцца самыя рашучыя меры да таго, каб спыняць любыя спробы радыкальных дзеянняў з боку грамадзян. Гаворка ідзе, напрыклад, пра факты блакавання дарожнага руху, перш за ўсё – у сталіцы. Пракуроры арыентавалі органы дазнання, праваахоўнікаў на тое каб максімальна павысіць аператыўнасць затрымання такіх асоб, у кожным выпадку неадкладна заводзіць крымінальныя справы, вырашаць пытанне аб абранні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Хачу адразу сказаць, што дзяржаўныя абвінаваўцы па гэтых справах і іншых справах, звязаных з парушэннем грамадскага парадку, арыентаваны на падтрыманне дзяржаўнага абвінавачвання ў частцы таго, каб прасіць суды прызначаць максімальныя меры пакарання.
Што ж тычыцца заяваў грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў, то, як адзначыў Швед, «у нас прававая дзяржава».
- Няма ні аднаго факту, каб заяву-паведамленне грамадзяніна аб здзяйсненні ў дачыненні да яго супрацьпраўных дзеянняў не было зарэгістравана і не разглядалася ва ўстаноўленым парадку. Усяму свой час, ёсць працэсуальныя тэрміны, будуць прынятыя законныя рашэнні па кожным з паведамленнем, – запэўніў ён.
Нагадаем, экспертам ААН вядома пра 450 задакументаваныя выпадкі катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, затрыманымі ў Беларусі падчас пратэстных акцый пасля 9 жніўня. Пакуль ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах узбуджана не было.
ав/tut.by