Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музыканты, якіх затрымалі падчас жаночага маршу, выйшлі з турмы і абскардзілі прысуды

31.10.2020 13:26
26 верасня ў Мінску ў пераходзе на плошчы Якуба Коласа міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў гурту Best Sound Band.
Best Sound Band
Best Sound Bandscreen https://www.svaboda.org/a/30921155.html

Альтыстка Ніна Матушкіна, гітарыст Вадзім Бурак і бас-гітарыст Яраслаў Бандарчук атрымалі 13, 13 і 12 сутак арышту адпаведна за нібыта ўдзел у мітынгу каля філармоніі. Музыкі распавялі нашым калегам са Свабоды , як пасля вызвалення спрабавалі абскардзіць рашэнне суду. Яны адзначаюць, што ў іх былі ўсе неабходныя дазволы.


- Мы стаялі ў належны час у належным месцы, мы заказалі гэтую станцыю, каб там паграць.  Нам далі выклік і нам паведамілі пра несанкцыянаваны мітынг, сход. Я ім кажу: Пачакайце, паглядзіце, вось дазвол мне, Ніне, вось дазвол длка калектыву, вось спіс песень. Мы граем у налезны час у належным месцы. тады нас забралі дала вызначэннай асобы.  Мы вулічныя музыканты і мы гралі ў пераходах яшчэ да ўсіх падзейГэта страшна, што людзей цяпер проста не слухаюць, калі чалавек штосьці кажа. Я кажу, што ў мяне ёсць дазвол, суддзя кажа – адхіліць!, у мяне ёсць сведак – адхіліць!, я прашу выклікаць іх сведку, каб з ім пагаварыць – адхіліць!. Таму выходзіць – Так, будзем!

Расказалі музыканты гурту Best Sound Band.

яс