Сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць Маршы супраць тэрору, прымеркаваныя да дня памінання продкаў Дзяды. У Мінску ўдзельнікі сабраліся каля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», каб накіравацца ва ўрочышча Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў.
Насустрач удзельнікам маршу з боку метро «Усход» рухалася калона спецтэхнікі – вадамёты, грузавікі з салдатамі, мікрааўтобусы з сілавікамі, аўтазакі.
Сілавікі перакрылі праспект перад Нацыянальнай бібліятэкай і пачалі затрымліваць людзей, які ішлі насустрач асноўнай калоне.
БелаПАН/нг