Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусь: Працуе бясконцы судовы канвеер, вынікі за 3 лістапада

03.11.2020 16:55
Сёння ў спісах праваабаронцаў 41 асуджаны чалавек. 25 з іх пасадзілі на суткі – мінімум на 8, максімум на 20.
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

У беларускіх судах 3 лістапада адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. Прычым маштаб такіх рэпрэсій набывае небывалы памер. Сёння ў спісах праваабаронцаў 41 асуджаны чалавек. 25 з іх пасадзілі на суткі – мінімум на 8, максімум на 20. Астатнія атрымалі штрафы – ад 5 да 50 базавых велічынь.

У сваю чаргу 2 лістапада ў судах Беларусі па звестках «Вясны» адбыліся адміністрацыйныя суды над удзельнікамі акцый пратэсту. 51 чалавек арыштаваны агулам на 660 сутак, 80 атрымалі штрафы на суму 1200 базавых велічынь.

ПЦ «Вясна» з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.

ав