У беларускіх судах 3 лістапада адбываліся разгляды адміністрацыйных спраў удзельнікаў мірных акцый пратэста і тых, каго затрымлівалі кропкава. Прычым маштаб такіх рэпрэсій набывае небывалы памер. Сёння ў спісах праваабаронцаў 41 асуджаны чалавек. 25 з іх пасадзілі на суткі – мінімум на 8, максімум на 20. Астатнія атрымалі штрафы – ад 5 да 50 базавых велічынь.
У сваю чаргу 2 лістапада ў судах Беларусі па звестках «Вясны» адбыліся адміністрацыйныя суды над удзельнікамі акцый пратэсту. 51 чалавек арыштаваны агулам на 660 сутак, 80 атрымалі штрафы на суму 1200 базавых велічынь.
ПЦ «Вясна» з дапамогай валанцёраў працягвае збіраць інфармацыю пра вынікі судовых пасяджэнняў.
ав