Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генпракуратура вынесла папярэджанне прэс-сакратару БПЦ і вікарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

18.11.2020 16:36
Святары на сваіх старонках у сацсетках асудзілі знішчэнне мемарыялаў у памяць аб забітым Рамане Бандарэнку.
,  , 16  2020 .
Мінск, Плошча Перамен, 16 лістапада 2020 г. PAP/EPA/STR

Па загадзе Лукашэнкі Генпракуратура абвясціла папярэджанні аб недапушчальнасці парушэння закона прэс-сакратару БПЦ Сяргею Лепіну і вікарыю Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупу Юрыю Касабуцкаму

Святары сваіх старонках у сацсетках асудзілі знішчэнне мемарыялаў у памяць аб забітым Рамане Бандарэнку. Генпракуратура палічыла, што гэтым яны  "свядома павышаюць узровень напружанасці ў грамадстве, якія распальваюць нянавісць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як следства, варожасць у дачыненні да названых сацыяльных груп насельніцтва".

Ведамства патрабуе ліквідаваць парушэнні і прыняць дадатковыя меры "па папярэджанні рознагалоссяў у сферы ўзаемаадносін дзяржавы і рэлігійных арганізацый".

эж