Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сілавікі не дазволілі людзям з інваліднасцю правесці чарговы марш у Мінску

19.11.2020 22:06
Відавочцы кажуць, што затрымалі дзвюх жанчын.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/ New Africa

На акцыю сабралася каля дзесяці чалавек. Яны планавалі пачаць шэсце з плошчы Калініна і прайсці па праспекце Незалежнасці.
Аднак людзі ў чорнай вопратцы перакрылі ім дарогу і прайсці на плошчу не дазволілі. Удзельнікі маршу павярнулі на вуліцу Калініна і прайшлі па вуліцы Кузьмы Чорнага ў бок вуліцы Сурганава. Іх суправаджалі мікрааўтобусы з сілавікамі. Відавочцы кажуць, што затрымалі дзвюх жанчын.

яс/svaboda.org