5 тысяч чалавек падпісалі Адкрытае пісьмо медыцынскіх работнікаў скіраванае ўладам Беларусі. У ім выстаўляюцца наступныя патрабаванні: прыпыненне насілля з боку сілавых структур, пакаранне адказных у рэпрэсаванні мірных грамадзян і свабодныя сапраўдныя выбары.
«30% медыкаў гатовыя звольніцца або далучыцца да ўльтыматум італьянскім страйкам», сказала падчас онлайн канферэнцыі, прысвечанай рэпрэсіям супраць медыкаў у Беларусі Юлія Матусевіч, былая выкладчыца Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
- Медыцынскія работнікі не маюць права аб'яўляць забастоўку. Яны абавязаныя аказваць экстранную дапамогу ў любым выпадку. Ультыматум заключаецца ў тым, што медыцынскія работнікі будуць звальняцца, або працаваць дакладна паводле пратаколаў, з улікам Сродкаў індывідуальнай абароны. Каля 30% медыцынскіх работнікаў гатовыя звольніцца на працягу 30 дзён. Не ўсе гатовыя сыходзіць поўнасцю з-за страху, што ў іх недастаткова вопыту, каб знайсці іншую працу.
Фонд медыцынскай салідарнасці аказвае падтрымку 20 медыкам, якія знаходзіцца на сутках і больш за 15 звольненым і іх семʼям, якія звярнуліся за дапамогай у фонд.
яс