Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

20 лістапада пройдзе развітанне з закатаваным Раманам Бандарэнкам

19.11.2020 22:28
А ўлады затрымліваюць тых, хто ведае праўду пра яго смерць.
Раман Бандарэнкафота з сацсетак

20 лістапада пройдзе развітанне з закатаваным Раманам Бандарэнкам – у мінскай царкве Уваскрасення Хрыстовага (Гамарніка, 27А). Пачатак а 11 гадзіне.

Сваякі просяць быць у масках, не здымаць у храме фота і відэа, таксама не прыносіць знічы, бо ня будзе як іх забраць. Кветкі або вянкі просяць пакінуць каля ўваходу ў храм

19 лістапада Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць медыка, які перадаў журналістам інфармацыю пра медагляд Рамана Бандарэнкі. Артыкул – раскрыццё ўрачэбнай таямніцы.

Святлана Ціханоўская адзначыла, што затрыманнем лекара рэжым прызнаў, што Раман Бандарэнка ня быў п’яны.

Учора ўвечары ў Мінску затрымалі таксама журналістку парталу TUT.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Бандарэнку.

яс