Улады Мінска вызначылі 44 месцы ў горадзе, якія будуць кантралявацца сілавікамі. У спіс трапіла «плошча Перамен» на вуліцы Чарвякова, жыллёвыя комплексы «Каскад», «Маяк Мінска», «Мінск-Свет», Лебядзіны. Таксама ў спіс увайшлі цэлыя мікрараёны: Уручча (1-е і 5-е), Серабранка, Лошыца, Велазавод і інш.
Сярод інструментаў дадатковага кантролю — татальнае відэаназірання, маніторынг мясцовых чатаў і актыўнае патруляванне. Склаўшы спіс месцаў у горадзе мінскія чыноўнікі выканалі даручэнне Лукашэнкі навесці парадак у сталіцы.
Але чыноўнікі так спяшаліся, што не вельмі зразумела логіка, па якой складзены спіс кропак напружання.
Чамусьці большасць ненадзейных адрасоў прыходзіцца на рабочыя кварталы. Недзе ўзмоцненым кантролем збіраюцца ахапіць цэлыя мікрараёны, а дзе толькі канкрэтныя кропкі збору пратэстуючых, кшталту "зубра" ў Малінаўцы. Пры гэты вядомая на ўвесь свет метроПушкінская, дзе усе 100 дней горача, пад кантроль не патрапіла.
У народзе ўжо назвалі ўсё гэта спробай стварыць гета.
Спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё Анатоль Шырвель, Мінск