Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Галоўны лекар Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі «запрасіў» загадчыкаў аддзяленняў на сустрэчу

20.11.2020 13:37
Звольненыя, ці зняволеныя медыкі могуць звяртацца за дапамогай ў Фонд Медыцынскай салідарнасці.
Галоўны лекар Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі «запрасіў» загадчыкаў аддзяленняў на сустрэчуТК @motolkohelp

Пасля ўчорашняга затрымання медыка, які перадаў журналістам інфармацыю пра медагляд Рамана Бандарэнкі, сёння Галоўны лекар Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі «запрасіў» загадчыкаў аддзяленняў на сустрэчу, - паведамляюць ТК, сказаў, што затрыманы лекар парушыў медычную таямніцу, папярэдзіў астатніх аб адказнасці і папрасіў загадчыкаў «разабрацца» са сваімі супрацоўнікамі, «каб ніякіх мітынгаў не ладзілі».

Звольненым або арыштаваным медыкам дапамагае Фонд Медыцынскай салідарнасці, - кажа каардынатар фонду Андрэй Ткачук.

- Па нашай інфармацыі зараз 20 чалавек знаходзіцца на сутках і 15 чалавек звольненых за ўвесь час пасьля выбараў. Гэта толькі тыя, якія звярнуліся за дапамогай. Рэпрэсаваныя лекары могуць разлічваць на выплаты. Мы супрацоўнічаем з фондам BySOl, які ажыццяўлае аднаразовую выплату ў памеры 1500 тысячы еўра медыкам звольненым за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Акрамя гэтага, фонд Медыцынскай салідарнасці дапамагае працаўладкаванню звольненых медыкаў.

яс