Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Да агульнанацыянальнага страйку працягваюць далучацца гродзенцы

20.11.2020 16:26
«Глядзець, як людзей збіваюць, а мы проста будзем працаваць нібыта нічога не здарылася – я так не магу».
Аўдыё
  • Да агульнанацыянальнага страйку працягваюць далучацца гродзенцы
        ,
У Мінску тысячы людзей прыйшлі на пахаванне Рамана Бандарэнкі, забітага карнікамі Лукашэнкі PAP/EPA/STR


Работнік «Гродна Азот» Андрэй Баканаўскас і супрацоўнік прадпрыемства «Хімвалакно» Арцём Валеры прыходзяць на рабочае месца, але не працуюць.

Хлопцы абодва напісалі афіцыйныя заявы і паведамілі адміністрацыям прадпрыемстваў, што афіцыйна далучаюцца да агульнанацыянальнага страйку.
Прычыны ў абодвух аднолькавыя – спыніць насілле над мірнымі пратэстоўцамі, правесці паўторныя выбары і пакараць вінаватых.

Апошняй кропляй стала забойства Рамана Бандарэнкі і разбурэнне ў мінулую нядзелю мемарыяла, які стварылі гродзенцы на месцы былой фары Вітаўта.

Як зазначыў Андрэй Баканаўскас, цяпрець стала невыносна.

«Глядзець, як людзей збіваюць, а мы проста будзем працаваць нібыта нічога не здарылася – я так не магу. Мяне мае бацькі так выхавалі, што я не магу быць абыякавым».

Абодва хлопцы спадзяюцца, што да забастоўкі будуць далучацца іншыя рабочыя. Многія ўжо настроены, але пакуль не рашаюцца.

Алесь Завіноўскі