Амаль два месяцы нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Цяпер яна ў Берліне. Пісьменніца даўно пакутвала на запаленне тваравага нерву, і таму 17 лістапада ёй была зробленая другая аперацыя, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на «Народную волю».
Святлана Алексіевіч штодня піша і сустракаецца з журналістамі. А вось настроем пахваліцца не можа, вельмі перажывае драматычныя падзеі ў Беларусі. Лаўрэатка марыць вярнуцца на радзіму, як толькі дазволіць здароўе і не будзе непераадольных абставін.
вс