Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія разгледзіць магчымасць правядзення чэмпіяната свету 2021 замест Беларусі

21.11.2020 17:04
Што праўда, ФХР паведамляе, што прапановаў правесці ЧС-2021 у Расіі пакуль не паступала.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Danilo_Vuletic

Расія разгледзіць магчымасць паўдзельнічаць у правядзенні чэмпіяната свету 2021 года замест Беларусі, калі Міжнародная федэрацыя хакея прапануе гэта. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце Федэрацыі хакея Расіі, паведамляе "Еўрарадыё".

Што праўда, ФХР паведамляе, што прапановаў правесці ЧС-2021 у Расіі пакуль не паступала.

Хакейны чэмпіянат свету 2021 года запланавана правесці ў Мінску і Рызе. Рашэнне пра гэта было прынята ў далёкім 2017 годзе. Але ў жніўні 2020 года, пасля жорсткіх затрыманняў мірных дэманстрантаў у Беларусі, Латвія прапанавала перанесці беларускую частку турніру ў іншую краіну.

эж