У Мазыры ідуць затрыманні работнікаў нафтаперапрацоўчага завода і ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнка, паведамляе праваабарончы сайт «Палеская вясна».
20 і 21 лістапада ў мясцовы РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі не менш за восем чалавек.
Па дадзеных, атрыманых «Палескай вясной» ад супрацоўнікаў МНПЗ, на 20 лістапада ў міліцыю з інтэрвалам у 10 хвілін выклікалі шэсць работнікаў завода. У інтэрнэце міліцыя знайшла здымак, на якім працаўнікі стаялі з плакатамі недалёка ад прадпрыемства.
На плакатах былі надпісы «Мы – флагман», «Жыве Беларусь!», «Народ супраць гвалту» і «Мы адзіныя». Затрыманыя – інжынер-тэхнолаг Віталь Старушэнка, тэхнік уліку Таццяна Казловіч, вядучыя інжынеры-тэхнолагі Аляксандр Ганчар, Міхаіл Калоденцаў і Уладзімір Чурыла, інжынер-праграміст Аляксандр Жыгадла.
Усяго на здымку дзевяць чалавек. Высветліць асобы пікетоўцаў дапамагло кіраўніцтва завода, сцвярджаюць праваабаронцы.
ав