Міністр замежных спраў Уладзімер Макей сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1», што беларускія ўлады гатовыя пашырыць чорны спіс еўрапейскіх палітыкаў, а таксама перагледзець супрацу ў розных сферах у адказ на санкцыі. Стэнаграму інтэрвʼю апублікавала МЗС, паведамляе Свабода.
З інтэрвʼю вынікае, што беларускія ўлады гатовыя пайсці на наступныя меры:
-Пашырыць персанальныя санкцыйныя спісы, у якія ўключаць прадстаўнікоў кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.
-Прыпыніць працу каардынацыйнай групы «Беларусь – ЕЗ», якая абмяркоўвала ўзаемадзеянне з Еўрапейскім Звязам, але ўжо некалькі гадоў не працавала.
-Перавесці экспарт з літоўскага порту ў расійскі.
-Перагледзець супрацу ў сферах атамнай энергетыкі; барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, трансгранічнай злачыннасцю, кантрабандай наркотыкаў «і гэтак далей і да таго падобнае»; мытнай; гуманітарнай (датычна замежных праектаў і недзяржаўных арганізацый); адукацыйных праграм.
Ініцыяваць абмеркаванне праблем іншых дзяржаў на міжнародных пляцоўках.
Таксама ўлады ўжо спынілі дыялог у пытаннях правоў чалавека і панізілі ўзровень удзелу ва «Усходнім партнёрстве» да экспертнага.
Макей сярод іншага адзначыў, што ён за перамены, але не рэвалюцыйным шляхам.
«Рэвалюцыя прынясе толькі хаос і анархію. І гэты хаос і анархія пагубяць і дзяржаву, і грамадства. Нам давядзецца тады сапраўды пачынаць з нуля», – сказаў ён.
ав