Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенцы шукаюць шляхі для аднаўлення дыялогу з уладамі

23.11.2020 18:19
Іншага шляху акрамя, як дыялог, для аднаўлення даверу ў грамадстве няма. Так лічаць гродзенскія актывісты і рыхтуюцца да мерапрыемства ў фармаце хакатону.
Аўдыё
  • Гродзенцы шукаюць шляхі для аднаўлення дыялогу з уладамі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Ініцыятарамі падрыхтоўкі да новага дыялогу выступілі актывісты, якім пасля выбараў удалося дамовіцца з уладамі і горад на два дні стаў свабодным.

Дзеля правядзення канкрэтнага новага дыялогу яны заняліся падрыхтоўкай і ладзяць мерапрыемства ў фармаце хакатону, калі ўдзельнікі змогуць аб’яднацца ў праекты і правесці мазгавы штурм. Абяцаюць, што абмеркаваны будуць нават самыя незвычайныя праекты і прапановы.

Сваю пазіцыю наконт гэтага выказаў кіраўнік гродзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Паводле яго, у сённяшняй сітуацыі альтэрнатывы перамовам няма, але такі праект павінен быць прыняты большасцю гродзенцаў.
«Для пачатку гэтых перамоваў адміністрацыя Лукашэнкі павінна пайсці на выкананне некаторых умоваў: выпусціць палітзняволеных і спыніць гвалт на вуліцах».

Нагадаем, што той дыялог, які ўдалося наладзіць у Гродне пасля выбараў, праз два дні быў сарваны ўладамі.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ