Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін 22 лістапада падчас набажэнства ў саборы святога Кірылы Тураўскага ў Таронта пракляў Аляксандра Лукашэнку і адлучыў яго ад Царквы.
Aархіепіскап Святаслаў Логін зачытаў «Архіпастырскае пасланне аб абвяшчэнні анатэмы былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцы і мучыцелю народу пабожнага беларускага».
Сам тэкст адлучэння названы «А Н А Т Э М А былому прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку, які творыць беззаконні, пераследуе і забівае праваслаўных і іншых мірных хрысціян за праўду ў Беларусі».
яс/svaboda.org