Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўрапарламент правядзе 26 лістапада тэрміновыя дэбаты па Беларусі

24.11.2020 11:22
Па выніках абмеркавання плануецца прыняць аднайменную рэзалюцыю.
Сцяг Еўрапейскага СаюзаPhoto: moritz320/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапарламент правядзе 26 лістапада тэрміновыя дэбаты па Беларусі, паведамляе «Свабода». Паводле інфармацыі, змешчанай на сайце палаты, тэма дэбатаў: «Працяг парушэння правоў чалавека ў Беларусі, у прыватнасці забойства Рамана Бандарэнкі». Па выніках абмеркавання плануецца прыняць аднайменную рэзалюцыю.

Акрамя таго, 2 снежня камітэт Еўрапарламента па замежных справах плануе абмеркаваць падзеі ў Беларусі і тое, як ЕС можа садзейнічаць дэмакратычным зменам у краіне.

Нагадваем, Раман Бандарэнка 11 лістапада на сімвалічнай Плошчы Пераменаў у двары жылога дому на вуліцы Чарвякова ў Мінску спрабаваў бараніць бел-чырвона-белыя стужкі на агароджы ад невядомых у масках, у выніку чаго быў збіты і трапіў у шпіталь у коме. 12 лістапада памёр.
    
15 лістапада на Плошчы Пераменаў адбыўся жорсткі разгон людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, і знішчэнне народнага мемарыяла. У той дзень было затрымана больш за 1 200 чалавек.

аз