Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на сустрэчу з новаабраным прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Пра гэта Ціханоўская заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША адбыліся 3 лістапада. Афіцыйна вынікі галасавання пакуль не падведзеныя, аднак па папярэдніх дадзеных абраным прэзідэнтам краіны лічыцца Джо Байдэн.
«Мы плануем сустрэчу з Джо Байдэнам, і ў нас ужо ёсць запрашэнне на такую сустрэчу», - паведаміла экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі, якая знаходзіцца ў Літве. Калі было атрымана запрашэнне, а таксама тэрміны і фармат планаванай сустрэчы, яна не ўдакладніла.
Джо Байдэн, будучы кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, неаднаразова жорстка выказваўся пра сітуацыю ў Беларусі, называючы Аляксандра Лукашэнку дыктатарам. Амерыканскі палітык асудзіў «абуральныя парушэнні правоў чалавека, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі».
нг