Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Штаб Святланы Ціханоўскай пачаў расследаванне злачынстваў сілавікоў

27.11.2020 14:12
Ужо пададзеная першая заява ў рамках універсальнай юрысдыкцыі, рыхтуюцца больш за 100.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://t.me/tsikhanouskaya

Першая заява пададзеная ў генпракуратуру Літвы па справе збіцця міліцыянерамі прадпрымальніка Максіма Харошына, які пасля жорсткага затрымання ў Мінску трапіў у лякарню ў цяжкім стане. Адзін з галоўным падазраваных цяперашні намеснік міністра  ўнутраных спраў Беларусі, кажа прэсавая сакратар Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна.

- Гэта першая справа, але яна надзвычай важная. Падазраваным у ім праходзіць намеснік міністра ўнутраных спраў Карпянкоў. Ёсць сведчанні, што менавіта ён здзейсніў гэтае злачынства. Гэта важная дэталь. Па-другое, злачынцы, якія абвінавачваюць па ўніверсальнай юрысдыкцыі, трапляюць у спісы інтэрпола. Гэта важна для тых, хто ў Беларусі. Дадзены механізм дазваляе нам спыніць усёдазволенасць, якая панавала сярод сілавікоў-тэрарыстаў.

Агулам можа быць пададзена больш за 100 спраў ва органы юстыцыі Літвы, Польшчы, Германіі, Бельгіі ды Нідэрландаў. Гэта азначае, што ў дачыненні да беларускіх сілавікоў могуць быць выстаўлены міжнародныя ордары на арышт. Юрысдыкцыі гэтых краін дазваляюць праводзіць расследаванне і суд, калі злачынства здзейснілі ў іншай дзяржаве.

юл