Беларускі ўзурпатар у чарговы раз абвінаваціў кіраўніцтва суседніх краін у спробах дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне.
- Варшава распачала мноства канкрэтных крокаў для дапамогі беларускай рэвалюцыі.. Перамога рэвалюцыі ў Беларусі — таксама нацыянальны інтарэс Польшчы».
Падобныя абвінавачанні прагучалі і ў дачыненні да Украіны ды Еўразвязу. У Беларусі даўно ніхто ў гэтыя пагрозы не верыць. Навошта ў соты раз такая рыторыка? Гаворыць украінскі палітолаг Ігар Тышкевіч.
- Гэта натуральная для Лукашэнкі рэакцыя, перакладаць віну за палітычныя цяжкасці на іншых. Ён заўсёды шукаў ворагаў. Не ён вінны, а нехта іншы. Рыторыка пра варожы Захад для яго не новая. Цяпер гэта яшчэ і спроба змабілізаваць частку беларускага грамадства, якое хаця б часткова давярае дзяржаўным СМІ.
Гэтыя заявы прагучалі на наступны дзень пасля сустрэчы з расійскім міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым.
юл